Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2020, 16:10

Будаўніцтва першага транспартнага кальца ў Мінску плануюць завяршыць у 2021 годзе

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва першага транспартнага кальца ў Мінску плануюць завяршыць у 2021 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі "Развіццё дарожнай інфраструктуры Мінска: будаўніцтва, рэканструкцыя і капітальны рамонт вулічна-дарожнай сеткі" намеснік дырэктара ДП "Гардарбуд" Аляксей Харлап, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Працэс будаўніцтва першага кальца вядзецца. І ў наступным годзе, калі ўсё будзе добра, плануем яго закончыць. На гэта ўплывае шэраг фактараў - інвестыцыі і праектныя пошукі", - сказаў Аляксей Харлап.

Паводле яго слоў, "Гардарбуд" з'яўляецца адным з буйнейшых інвестараў Мінска па будаўніцтве інфраструктурных аб'ектаў горада. "План, які быў пастаўлены на 2015-2020 гады, намі выкананы прыкладна на 65 працэнтаў. Гэта даволі добры паказчык. За гэты перыяд было пабудавана і ўведзена пяць транспартных развязак. У прыватнасці, скрыжаванне вул. Арлоўскай з праспектам Пераможцаў (быў адкрыты рух гэтымі днямі). Пабудавана каля 26 км вулічна-дарожнай сеткі, таксама сем мастоў і пуцеправодаў. Акрамя таго, былі пабудаваны такія аб'екты, як смеццеперапрацоўчы завод, мемарыяльны комплекс "Трасцянец", было ажыццёўлена ўладкаванне 10 прыпыначных пунктаў", - расказаў ён.

Аляксей Харлап адзначыў, што аб'екты, якія не былі выкананы на працягу гэтай пяцігодкі, пераносяцца на наступную. "Напрыклад, рэканструкцыя вул. Жукоўскага ад вуліцы Магілёўскай да вуліцы Аэрадромнай і рэканструкцыя вул. Ціміразева ад Масюкоўшчыны да МКАД. Ужо распрацавана праектная дакументацыя, узгадняецца з пэўнымі структурамі іх будаўніцтва", - дадаў намеснік дырэктара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі