Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лістапада 2021, 11:57

БСЖ даставіў для бежанцаў 1,5 тыс. камплектаў зменнага адзення

24 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Беларускі саюз жанчын даставіў у пункт часовага размяшчэння бежанцаў у транспартна-лагістычным цэнтры на граніцы 1,5 тыс. камплектаў зменнага адзення, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў бежанцаў плануецца лазневы дзень. Менавіта таму мы вырашылі прывезці ім чыстае адзенне. У першую чаргу для жанчын і дзяцей, паколькі менавіта яны пойдуць у лазню першымі. Бежанцам дапамагаюць усе раённыя арганізацыі нашага саюза. Таксама сфарміраваны каманды валанцёраў", - адзначыла старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі БСЖ Ірына Сцепаненка.

Раней у ТЛЦ прыбыла гуманітарная дапамога Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі для маленькіх бежанцаў. "Прывезлі зефір, шакалад і іншыя ласункі беларускай вытворчасці, - расказала начальнік галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета ФПБ Алена Голубева. - Таксама падрыхтавалі для дзяцей размалёўкі і каляровую крэйду. Гэта далёка не першы гуманітарны груз ад прафсаюзаў. Мы загадзя даведваемся, што неабходна людзям, і збіраем патрэбныя рэчы. Дапамога вельмі важная, паколькі бежанцы - заложнікі сітуацыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі