Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 сакавіка 2020, 15:26

БРСМ завяршае фарміраванне каманды дабравольцаў для дастаўкі прадуктаў адзінокім пажылым людзям

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі завяршае фарміраванне каманды дабравольцаў для дастаўкі прадуктаў адзінокім пажылым людзям, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Алег Дзікун.

"Саюз моладзі завяршае фарміраванне па ўсёй рэспубліцы каманды дабравольцаў для дастаўкі прадуктаў адзінокім пажылым людзям. Маладзёжныя гарачыя лініі працуюць у штатным рэжыме, хлопцы і дзяўчаты разам з валанцёрамі Чырвонага Крыжа дапамагаюць сацыяльным службам дастаўляць прадукты старым. І будуць гэта рабіць столькі, колькі трэба, - сказаў Алег Дзікун. - Трэба захоўваць спакой, берагчы сябе і сваіх блізкіх, выконваць усе меры засцярогі і, вядома ж, заставацца на пазітыўнай хвалі. Напрыклад, БРСМ разам з мастаком-шаржыстам з Рэчыцы Анатолем Шчогалевым запусціў у сацыяльных медыя сумесны арт-праект #безпанікі - крэатыўны паказ таго, што адбываецца ў блогасферы ў гумарыстычных постарах".

Другі сакратар ЦК БРСМ падкрэсліў, што праяўленне грамадзянскай адказнасці разам з самадысцыплінай і гігіенай - важныя прафілактычныя меры каранавіруснай інфекцыі. "У час эпідэміялагічнай сітуацыі трэба, каб людзі разумелі: ахова іх здароўя і іх асяроддзя ў першую чаргу залежыць ад адказнасці і самадысцыпліны кожнага. Неабходна прыслухацца да рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя і мінімізаваць наведванне шматлюдных месцаў, пазбягаць блізкага кантакту з людзьмі, выконваць правілы асабістай гігіены. Асаблівую трывогу выклікае бесклапотнасць людзей, якія ігнаруюць папярэджанні МЗС: купіўшыся на танныя пуцёўкі, яны выязджаюць на адпачынак за мяжу, падвяргаючы сябе і блізкіх небяспецы. А потым не могуць вярнуцца дадому, паколькі за кожным персанальны самалёт дзяржава не адправіць", - адзначыў ён.

Неразуменне выклікаюць паводзіны людзей, якія вярнуліся з эпідэміялагічна нестабільных краін і скрылі гэта. Затым замест выканання мер па самаізаляцыі ў дамашніх умовах прадаўжаюць актыўна ўзаемадзейнічаць з сябрамі і блізкімі, падвяргаючы іх небяспецы. "Вельмі правільна і своечасова ўрад афіцыйна вызначыў меры па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыі", - падкрэсліў другі сакратар БРСМ.

Не менш сур'ёзная тэма - уздым палітызаванымі псеўдажурналістамі пандэмічнай панікі ў грамадстве. "На розных пляцоўках у сацсетках і мэсэнджарах модным трэндам для іх стала публікацыя фэйкавых навін і выказванне асабістага "аўтарытэтнага" меркавання. Усё гэта зводзіцца да ўскладнення абстаноўкі, раздачы сумніўных парад, заблытвання грамадства, а таксама ўласнага бенефісу дзеля клікабельнасці", - дадаў Алег Дзікун.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі