Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

БРСМ аб'явіў 2019-ы Годам студэнцкіх атрадаў

Грамадства 06.03.2019 | 18:50
Фота з архіва
Фота з архіва

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'явіў 2019-ы - Годам студэнцкіх атрадаў. Такое рашэнне было прынята сёння на III Пленуме Цэнтральнага камітэта саюза моладзі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар ЦК ГА "БРСМ" Алег Дзікун.

"Студатрадаўскі рух - адзін з самых запатрабаваных у маладзёжным асяроддзі напрамкаў дзейнасці БРСМ, які вырашае галоўную задачу - прадастаўляе маладым людзям магчымасць практычнага актыўнага ўдзелу ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. У аснове выхавання грамадзяніна, патрыёта сваёй краіны - праца, а студэнцкія атрады з часоў свайго стварэння і сёння якраз з'яўляюцца школай фарміравання сапраўдных патрыётаў. І нам неабходна далей развіваць традыцыі руху і культуру студэнцкіх атрадаў. Сёння мы калегіяльна прынялі рашэнне аб'явіць 2019 год у арганізацыі Годам студэнцкіх атрадаў. Бо працуючы, мы ствараем фундамент для далейшага развіцця сваёй малой радзімы", - расказалі Алег Дзікун.

Паводле яго слоў, у год 55-годдзя руху ў арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў БРСМ зрабіў асноўныя акцэнты на няўхільнае выкананне дзеючага заканадаўства, на кантроль і маніторынг дзейнасці атрадаў і тэрытарыяльных штабоў, на павелічэнне колькасці выязных атрадаў як на тэрыторыі Беларусі, так і за межамі. У 2018 годзе саюз моладзі аказаў дапамогу ў працаўладкаванні больш як 26 тыс. чалавек: 24 тыс. працаўладкаваны ў складзе 1,8 тыс. студэнцкіх атрадаў і 2,1 тыс. - індывідуальна. "На будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі ў мінулым годзе працаваў зводны беларуска-расійскі студэнцкі атрад імя Героя-камсамольца Леаніда Лорчанкі, сфарміраваны з 17 беларускіх і 3 расійскіх лінейных студэнцкіх атрадаў. На абласных і Мінскай гарадской маладзёжных будоўлях адпрацавалі 10 студэнцкіх атрадаў. У Расію выехалі 17 атрадаў. Акрамя таго ўпершыню ў сучаснай гісторыі студэнцкія атрады выязджалі на работу ў Малдову", - падкрэсліў Алег Дзікун.

Ён дадаў, што ў мінулым годзе ў мэтах захавання пераемнасці ў руху распрацавана і зацверджана палажэнне аб знаку "Ганаровы знак беларускіх студэнцкіх атрадаў". Першыя 55 знакаў уручаны на Усебеларускім злёце студэнцкіх атрадаў "Маладосць. Праца. Рамантыка", праведзеным у абноўленым фармаце ў лютым у Мінску. "Акрамя таго, у 2018-м прайшлі традыцыйныя мерапрыемствы і праекты, а таксама стартаваў шэраг новых, сярод іх: урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра, у тым ліку на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, Усебеларускі дзень ударнай працы, фотаконкурс "У аб'ектыве студатрад", праект "Пабудавана з удзелам студатрада", акцыя "Іх імёнамі названы студэнцкія атрады", злёт беларуска-расійскіх студэнцкіх атрадаў "Моладзь будуе Саюз", - сказаў другі сакратар ЦК БРСМ.

Ён нагадаў, што 11 сакавіка ў Беларусі стартуе рэспубліканская акцыя "Выбіраем студатрад!". Яна накіравана на правядзенне дагаворнай кампаніі па арганізацыі работы студэнцкіх атрадаў і фарміраванне баз даных жадаючых працаўладкавацца ў свабодны ад вучобы час. Яе мерапрыемствы будуць праводзіцца штотыднёва з сакавіка па чэрвень у штабах працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, а таксама з сакавіка па ліпень у тэрытарыяльных штабах студатрадаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем аптэчку ў водпуск Што можа спатрэбіцца ў падарожжы турысту: антысептык, сродак ад алергіі, абязбольвальны і гарачкапаніжальны сродак, процідыярэйны сродак і інш.