Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лістапада 2020, 14:11

Брэслаўскія хасіды падзякавалі беларускай дзяржаве за дапамогу паломнікам у верасні

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Яўген Вараб'ёў па запрашэнні рабіната брэслаўскіх хасідаў Ізраіля наведаў іх абшчыну, размешчаную ў адным са старэйшых яўрэйскіх кварталаў Іерусаліма Меа Шэарым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Ізраілі.

У сустрэчы ўдзельнічаў духоўны лідар і сузаснавальнік абшчыны рабін Шмуэль Мошэ Крамер. Галоўнай тэмай размовы былі падзеі вакол паломніцтва ў верасні гэтага года ізраільскіх хасідаў праз Беларусь да месца пахавання заснавальніка брэслаўскай хасідскай плыні іўдаізму рабі Нахмана. Рабін Крамер выказаў вялікую ўдзячнасць ад усіх хасідаў за аказаную беларускай дзяржавай дапамогу паломнікам у час іх знаходжання ў Беларусі.

Паводле слоў удзельнікаў паломніцтва, іх уразіла шчырая і бескарыслівая гасціннасць беларусаў. Рабін перадаў кіраўніцтву краіны і ўсяму беларускаму народу пажаданні дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі