Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Больш за 80 мерапрыемстваў уключаны ў каляндар турыстычных падзей Мінска 2019 года

Грамадства 10.01.2019 | 12:35
Фота з архіва
Фота з архіва

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 80 мерапрыемстваў уключаны ў каляндар турыстычных падзей Мінска 2019 года, які размешчаны на сайце Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, турыстаў запрашаюць прыняць удзел у святах па беларускіх абрадах. Так, у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы пройдуць гулянні "Шчодрык", "Грамніцы", "Кахаем па-беларуску", "Масленіца", "Даравальная нядзеля", "Гуканне вясны", "Вербніца", "Юр'я", "Старажытнае Купалле", "Зажынкі", "Дажынкі", "Багач", "Каляды" і інш. Цікавую абрадавую праграму прэзентуе і музейны комплекс "Дудуткі".

Да ліку найбольш значных мерапрыемстваў 2019 года адносяцца II Еўрапейскія гульні. З 21 па 30 чэрвеня больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў дзевяці відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

У лістападзе любіцеляў кінамастацтва запрашаюць на кінафестываль "Лістапад", які заслужана лічыцца адной з візітных картак культурнага жыцця горада. У снежні адбудзецца Калядны оперны форум.

У афішы таксама значацца канцэрты папулярных беларускіх і замежных выканаўцаў, творчых калектываў, спартыўныя спаборніцтвы, фестывалі. Аматараў спорту зацікавяць чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні, чэмпіянат Еўропы па біятлоне і "Гонка Легенд", міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце "Гран-пры Мінска", Мінскі паўмарафон і інш. Яркіх музыкантаў збярэ праект "Мінскі джаз" і Міжнародны фестываль Юрыя Башмета.

Канцэртныя залы і музеі сталіцы распрацоўваюць тэматычныя праграмы да 23 лютага, 8 Сакавіка, 9 Мая, Дня Незалежнасці, Дня горада, калядных і навагодніх свят.

Найбольш багаты на падзеі май. У гэты час адбудуцца карнавал "VIVA Ровар", які адкрые веласезон, фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясновы букет", акцыя "Ноч музеяў", фестываль электроннай музыкі, ЗЛЖ-фэст. Будзе дадзены старт летняму музычна-турыстычнаму сезону ў Верхнім горадзе.

Летам плануецца правесці фестывалі "Эпоха рыцарства", "Улётны фэст", "Наш Грунвальд", восенню - H.O.G. Rally Minsk, міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Мінск старажытны", фолк-фэст "Камяніца", форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.