Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 жніўня 2022, 14:09

Больш за 6,42 млн жыхароў Беларусі прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі больш за 6 млн 512 тыс. чалавек атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 6 млн 424 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

У Брэсцкай вобласці поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 892,3 тыс. чалавек, Віцебскай - больш за 789,9 тыс., Гомельскай - больш за 973,8 тыс., Гродзенскай - больш за 693,5 тыс., Магілёўскай - больш за 691 тыс., Мінскай - больш за 983,7 тыс. і Мінску - больш за 1,28 млн.

Завяршылі курс вакцынацыі больш за 111 тыс. супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў.

У краіне таксама праводзіцца вакцынацыя непаўналетніх. Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 150,7 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў, з іх больш за 145,5 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Адну дозу вакцыны атрымалі 70,4 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўный курс вакцынацыі прайшлі 69,4 працэнта насельніцтва.

Бустарную вакцынацыю прайшлі 26,1 працэнта насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі