Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2022, 18:02

Больш за 5,93 млн беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 6 млн 298 тыс. беларускіх грамадзян атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 5 млн 930 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 121,5 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў, з іх больш за 93,5 тыс. дзяцей прайшлі поўны курс вакцынацыі. 

Такім чынам, адной дозай вакцынаваны 67,4 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўны курс вакцынацыі прайшлі 63,4 працэнта насельніцтва.

Таксама праводзіцца бустарная вакцынацыя насельніцтва, яе прашлі 7,46 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі