Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2024, 11:29

Больш за 55 тыс. грамадзян ЕС уехалі ў Беларусь без віз з пачатку 2024 года

Фота з архіва
Фота з архіва
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з пачатку 2024 года наведалі без віз больш за 55 тыс. жыхароў Еўрасаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

З 1 студзеня 2024 года бязвізам скарысталіся 55 673 іншаземцы з Еўрасаюза: 29 439 грамадзян Літвы, 12 403 грамадзяніны і 3054 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 10 777 грамадзян Польшчы.

Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыехалі 856 279 іншаземцаў: 524 650 грамадзян Літвы, 197 204 грамадзяніны і 59 169 неграмадзян Латвіі, а таксама 75 256 грамадзян Польшчы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі