Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2022, 16:55

Больш за 4,75 млн беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 5 млн 508 тыс. беларускіх грамадзян атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 4 млн 754 тыс. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 47,9 тыс. падлеткаў 12-17 гадоў, з іх больш за 13,9 тыс. дзяцей прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Такім чынам, адной дозай вакцынаваны 58,9 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўны курс прайшло 50,9 працэнта насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі