Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Больш за 40 замежных наглядальнікаў акрэдытаваны для маніторынгу мясцовых выбараў - Ярмошына

Грамадства 12.02.2018 | 10:50
Лідзія Ярмошына. Фота з архіва
Лідзія Ярмошына. Фота з архіва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 40 замежных наглядальнікаў акрэдытаваны для маніторынгу выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання ў Беларусі. Такія даныя ў эфіры тэлеканала АНТ агучыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.

"42 міжнародныя наглядальнікі акрэдытаваны ў нас у краіне, і гэта лічба расце, - праінфармавала старшыня ЦВК. - Гэта супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія працуюць у Рэспубліцы Беларусь. У асноўным, гэта прадстаўнікі пасольстваў еўрапейскіх дзяржаў. Заяўкі на акрэдытацыю падалі і Венесуэла, Расійская Федэрацыя і ЗША". Таксама выбарчыя камісіі акрэдытавалі 10,5 тыс. нацыянальных наглядальнікаў, прычым з апазіцыйных партый наглядальнікі будуць толькі ў цэнтральнай камісіі.

Лідзія Ярмошына спынілася на адрозненнях цяперашняй выбарчай кампаніі ад папярэдніх. У прыватнасці, паводле яе слоў, розніца заключаецца перш за ўсё ў выкарыстанні кандыдатамі ў дэпутаты магчымасцей, якія дае заканадаўства для вядзення перадвыбарнай агітацыі. "У нас кандыдаты заўсёды дзейнічалі вельмі сумна. Нічога, акрамя сустрэч у працоўных калектывах у гэты перыяд, як правіла, не было. Такім чынам, гэта ахоплівала вельмі невялікую колькасць грамадзян. Цяпер мы бачым, што ў нас з'явілася і даволі добра развіваецца вулічная агітацыя, г.зн. магчымасці выкарыстання спрошчанай арганізацыі мітынгаў і пікетаў. Ну і нашы кандыдаты сталі ўтвараць рэальныя фонды за свой кошт і рабіць перадвыбарныя лістоўкі і плакаты. Выбарчая кампанія ажывілася", - канстатавала яна.

Акрамя таго, і самі выбаршчыкі ў прынцыпе не заўважаюць кандыдатаў, і самі рэдка прыходзяць на сустрэчы, прадоўжыла старшыня ЦВК. "Стаяць жа кандыдаты на пікетах і групы падтрымкі ў іх ёсць. Праўда, не ва ўсіх кандыдатаў ёсць групы падтрымкі. Адна справа, калі іх прадстаўляюць буйныя грамадскія аб'яднанні. Іншая справа, калі кандыдат - адзіночка, або за ім стаіць вельмі вузкае кола прыхільнікаў. Тады, вядома, выбарчая кампанія менш цікавая", - дадала Лідзія Ярмошына.

Яна таксама нагадала, што дэпутаты мясцовых Саветаў у Беларусі бясплатна выконваюць грамадскія абавязкі. Таму не трэба разлічваць, што "кандыдаты будуць заўзята змагацца за гэты дэпутацкі мандат і актыўна праводзіць сваю перадвыбарную агітацыйную работу".

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага.

Міжнародныя наглядальнікі свабодныя самастойна выбіраць участкі для назірання. Тэрмін паўнамоцтваў замежнага наглядальніка на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў пачынаецца з 13 лютага і заканчваецца ў асноўны дзень выбараў, 18 лютага, пасля ўстанаўлення вынікаў падліку галасоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Перанос рабочых дзён у 2019 годзе 2 студзеня з'яўляецца рабочым днём. Рабочы дзень з панядзелка 6 мая пераносіцца на суботу 4 мая; з серады 8 мая - на суботу 11 мая (выхадныя - 5, 6, 7, 8, 9 мая).