ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лістапада 2022, 12:09

Больш за 345 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе

Фота з архіва
Фота з архіва

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 345 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

У Дзяржпагранкамітэце расказалі, што з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для жыхароў суседніх краін Еўрасаюза Беларусь наведалі 345 458 іншаземцаў: 24 606 неграмадзян і 80 103 грамадзяніны Латвіі, 223 848 грамадзян Літвы, а таксама 16 901 грамадзянін Польшчы.

За мінулыя выхадныя ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехалі 4 170 іншаземцаў: 240 неграмадзян і 712 грамадзян Латвіі, 2 841 грамадзянін Літвы і 377 грамадзян Польшчы.

Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі