Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Больш за 2,2 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму

Грамадства 27.02.2017 | 13:50

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку дзеяння пяцідзённага бязвізавага рэжыму Беларусь наведаў 2 тыс. 231 замежны грамадзянін. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.

У лідарах па-ранейшаму Германія, адкуль у Беларусь без візы прыехалі 358 чалавек, Польшча (299) і Італія (217). Бязвізавым рэжымам вырашылі скарыстацца грамадзяне 47 краін. У ліку навічкоў - Новая Зеландыя.

Антон Бычкоўскі падкрэсліў, што замежныя грамадзяне выконваюць патрабаванні бязвізавага рэжыму. За час яго дзеяння з 12 лютага парушэнняў не зарэгістравана.

Як паведамлялася, прыехаць у краіну без візы могуць грамадзяне 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі і іншых дзяржаў. У першую чаргу гэта стабільныя ў міграцыйным плане краіны, стратэгічныя партнёры Беларусі, дзяржавы, якія ў аднабаковым парадку ўстанавілі бязвізавы рэжым у дачыненні да беларускіх грамадзян. Для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Гандураса, Індыі, Кітая, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за мяжу дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 5 дзён з даты ўезду.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі на выпадак НС Ратавальнікі рэкамендуюць загадзя выпрацаваць план рэагавання на НС. Гэта дапамагае не разгубіцца і не запанікаваць у экстраннай сітуацыі.