Фота ДПК
25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1,7 тыс. транспартных сродкаў чакаюць уезду ў Літву, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Учора, 24 кастрычніка, з 21.40 літоўскі бок у аднабаковым парадку спыніў пропуск транспартных сродкаў у пунктах пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі"). Пры гэтым афіцыйнага паведамлення па лініі пагранпрадстаўніцкай дзейнасці і аператыўна-дзяжурнай службы не паступала. Таксама літоўскі бок не інфармаваў аб фактах парушэнняў дзяржаўнай граніцы, у тым ліку ў паветранай прасторы", - адзначылі ў ДПК.
Па стане на 9.00 25 кастрычніка ўезду ў Еўрасаюз перад пунктам пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") чакае 890 транспартных сродкаў, перад "Шальчынінкаем" ("Беняконі") - 815.
Як паведамлялася, літоўскі бок учора заявіў, што адкрые пункты пропуску на граніцы з Беларуссю сёння ў 12.00.-0-