Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2021, 11:12

Бежанка з Курдыстана: мы хочам у Германію дзеля будучыні дзяцей, на радзіме небяспечна

25 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Бежанцы з Курдыстана не адмаўляюцца ад жадання папасці ў Германію, дадому вяртацца яны не хочуць з-за небяспекі. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказала адна з жанчын з пункта часовага размяшчэння бежанцаў у транспартна-лагістычным цэнтры побач з беларуска-польскай граніцай.

Сёння ідзе 18-ы дзень знаходжання бежанцаў на беларуска-польскай граніцы. Чарговую ноч яны правялі пад дахам і ў цяпле ў ТЛЦ.

"Дзякуй, ёсць ежа, ёсць вада. Мы спім не на вуліцы, а ў цёплым памяшканні. Беларусь - добра", - расказвае адна з бежанак. Яна разам з мужам і двума дзецьмі 5 і 7 гадоў спадзяецца папасці ў Германію.

"Хочам зрабіць гэта дзеля будучыні дзяцей. У Курдыстане небяспечна. Мафія, няма парадку, няма работы", - гаворыць жанчына і прапануе паглядзець відэа таго, што адбываецца ў Курдыстане, на сваім тэлефоне.

"Яшчэ нас вельмі напалохалі польскія ваенныя. Газ раздражняў вочы, рабіў цяжкім дыханне", - прыгадвае жанчына. Яна гаворыць, што асабліва напалоханы былі дзеці, і зноў пачынае паўтараць словы падзякі ў адрас беларусаў. Гаворыць, што забяспечаны цяпер усім. У хуткім часе яна з дзецьмі пойдзе ў душ. Палявая лазня ад ваенных пачала працаваць побач з ТЛЦ напярэдадні. У першы дзень у ёй памыліся каля 300 чалавек - жанчын і дзяцей.

Штодзень бежанцам дастаўляюць гарачае харчаванне і прадуктовыя наборы. У грузах гуманітарнай дапамогі таксама цёплыя рэчы, цацкі для дзяцей. Кругласутачна дзяжураць побач з пунктам часовага размяшчэння і медыкі. Паток пацыентаў да іх стабільны. Людзі скардзяцца на прастуды і іншыя захворванні, выкліканыя перш за ўсё халоднымі начлегамі пад адкрытым небам каля лініі польскай граніцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі