Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2021, 09:01

Бежанец з ТЛЦ: я проста хацеў знайсці работу, на радзіме яе няма

7 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Галоўным стымулам, каб паспрабаваць трапіць у Еўропу, для многіх людзей сталі пошукі лепшых умоў жыцця. Такім меркаваннем у размове з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся бежанец з Конга, які знаходзіцца ў ТЛЦ.

Учора быў 29-ы дзень для бежанцаў на граніцы. Знаходзяцца людзі ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры непадалёку ад пункта пропуску "Брузгі". Большасць з бежанцаў тут - грамадзяне Ірака, але ёсць і выхадцы з іншых краін, у тым ліку з афрыканскага кантынента.

"Я родам з Конга. Працаваў у Маскве, выкладваў плітку. Потым мне прапанавалі трапіць у Еўропу. За гэта заплаціў $2 тыс. Але польскія пагранічнікі сілай выкінулі назад. Так я аказаўся тут", - расказаў мужчына.

"Я выехаў з Конга, каб знайсці работу, пачаць нармальна жыць. Таму і вяртацца на радзіму не хачу. Хачу проста працаваць", - расказвае мужчына. Ён пакуль не страчвае надзеі, што Еўропа прыме бежанцаў. Ехаць на радзіму не жадае.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі