Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2022, 14:02

Без ападкаў і да +34°С. Сіноптыкі аб надвор'і на 1 ліпеня

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невялікая воблачнасць і да плюс 34 градусаў будзе ў Беларусі 1 ліпеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу, 1 ліпеня, будзе невялікая воблачнасць і без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер усходняй чвэрці ноччу слабы, днём 3-8 м/с. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 12 градусаў па ўсходзе да плюс 22 градусаў па захадзе. Днём паветра прагрэецца да плюс 28-34 градусаў. У сувязі з гэтым Белгідрамет аб'явіў аранжавы ўзровень небяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі