Сцяг Аўторак, 24 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лютага 2026, 12:23

Белстат: сярэдняя зарплата ў Беларусі ў студзені склала 2757,1 бел. руб.

Фота з архіва
Фота з архіва
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў студзені склала 2757,1 бел. руб. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску - 3747,8 бел. руб. У Мінскай вобласці яна склала 2789,3 бел. руб., Гродзенскай - 2411,4 бел. руб., Гомельскай - 2400,8 бел. руб., Брэсцкай - 2399,6 бел. руб., Віцебскай - 2307,1 бел. руб. і Магілёўскай - 2271,9 бел. руб.

Самыя высокія заработкі зафіксаваны ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі - 6536,4 бел. руб., фінансавай і страхавой дзейнасці - 4799,3 бел. руб., прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці - 3232,8 бел. руб., будаўніцтва - 3177,1 бел. руб., прамысловасці - 2811,6 бел. руб., аперацый з нерухомай маёмасцю - 2473 бел. руб.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі