Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 мая 2021, 11:05

"Белпошта" да Дня сям'і даставіць паштоўкі бясплатна

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белпошта" 15 мая правядзе акцыю, прымеркаваную да Дня сям'і, у некаторых аддзяленнях паштовай сувязі краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт кампаніі.

У Беларусі праводзіцца рэспубліканская акцыя "Мая сям'я - мая краіна", якая прымеркавана да святкавання Дня сям'і. Мэта гэтага мерапрыемства - прыцягнуць увагу да інстытута сям'і, умацавання сувязі паміж пакаленнямі, павысіць каштоўнасць укладу кожнай сям'і ў стабільнае развіццё дзяржавы.

"Мы далучаемся да гэтай маштабнай рэспубліканскай акцыі і 15 мая ў некаторых аддзяленнях паштовай сувязі правядзём акцыю "Дзень сям'і", у рамках якой кожны жадаючы зможа набыць паштовую картку і бясплатна адправіць у любую кропку Беларусі. Бо такі дзень - гэта добрая нагода, каб удзяліць увагу сваім родным і блізкім, бацькам і дзецям, адчуць сябе моцнай і шчаслівай сям'ёй", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі