9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рэках Беларусі адбываецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-16 см, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На прытоку Прыпяці рацэ Пціч каля вёскі Першая Слабодка ўзровень вады апусціўся ніжэй за небяспечна высокую адзнаку, тут назіраецца спад узроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі.
"Ледастаў з палонкамі захоўваецца на Заходняй Дзвіне каля гарадскога пасёлка Сураж і аграгарадка Ула, Дняпры на ўчастку Магілёў - Жлобін, Бярэзіне каля Бабруйска, Сожы каля Крычава і некаторых іх прытоках. На азёрах і вадасховішчах адзначаецца ледастаў і ледастаў няпоўны", - расказалі ў Белгідрамеце.
На рэках Беларусі адбываецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-16 см. Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Бярэзіны, Сожа, Прыпяці, а таксама некаторых рэках басейнаў Віліі, Нёмана і Заходняга Буга.
У большасці раёнаў Гомельскай вобласці і Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці назіраюцца затапленні рачнымі водамі.-0-