Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 сакавіка 2024, 13:01

"Белавія" запусціла прома-акцыю на білеты па шасці напрамках

Фота з архіва
Фота з архіва
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" запусціла прома-акцыю на білеты па шасці напрамках. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіяперавозчыка.

Набыць білеты па тарыфе "Прома" з Мінска можна па 31 сакавіка ўключна ў Астану, Дэлі, Ерэван, Кутаісі, Шарджу і Маскву (таксама з Гомеля і Брэста).

Перыяд падарожжаў - па 30 красавіка 2024 года. Білеты "Прома" можна купіць на рэйсы і туды, і назад. У прэс-службе адзначылі, што пры куплі білета не трэба ўводзіць прома-код. Дастаткова пазначыць маршрут і тарыфны брэнд "Прома".

Камбінацыя тарыфнага брэнда "Прома" з іншымі даступнымі брэндамі дазволена. Пры гэтым у выпадку камбінацыі да ўсяго авіябілета прымяняюцца правілы абмену / вяртання тарыфнага брэнда "Прома".

У авіякампаніі папярэдзілі, што колькасць месцаў абмежавана. Набыць білеты можна на афіцыйным сайце belavia.by і ў агентаў  авіякампаніі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі