Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 красавіка 2021, 09:05

"Белавія" ў маі пачне лятаць у Самару і Екацярынбург

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У маі авіякампанія "Белавія" пашырыць сваю карту палётаў. У маршрутную сетку беларускага авіяперавозчыка дабавіцца два новыя гарады па расійскім напрамку - Самара і Екацярынбург, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіяперавозчыка.

Такім чынам, у геаграфіі палётаў па Расіі ў "Белавія" на гэты момант будзе дзевяць рэгулярных напрамкаў, а ў рамках рэгулярнай маршрутнай сеткі - 45.

Авіякампанія "Белавія" пачне выконваць рэйсы па маршруце Мінск - Самара - Мінск з 5 мая. Палёты будуць выконвацца па серадах з вылетам з Мінска ў 00.15 і прыбыццём у міжнародны аэрапорт Самары "Курумач" у 03.25. Рэйсы назад у сталіцу Беларусі плануецца ажыццяўляць у гэты ж дзень у 04.25 з прылётам у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 05.55. Час для ўсіх аэрапортаў пазначаны мясцовы. Пералёт у адзін бок зойме крыху больш за дзве гадзіны.

Палёты "Белавія" ў Екацярынбург будуць ажыццяўляцца з 7 мая па пятніцах з вылетам з Мінска ў 23.10 і прыбыццём у 04.10 у міжнародны аэрапорт "Кальцова". Рэйс назад плануецца выконваць па суботах з вылетам у 05.10 і прыбыццём у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 06.25. Час для ўсіх аэрапортаў пазначаны мясцовы. Пералёт у адзін бок зойме каля трох гадзін.

Мінімальны кошт білетаў па тарыфе Light для Самары складзе 84 еўра ў адзін бок і 163 еўра туды-назад. Для Екацярынбурга: у адзін бок - 143 еўра, у абодва бакі - 233 еўра. Больш падрабязна з раскладам і тарыфамі можна азнаёміцца на сайце belavia.by.

"Палёты ў Расійскую Федэрацыі заўсёды складалі для "Белавія" важкую долю ад усіх авіяперавозак. Раней толькі ў тыдзень мы ажыццяўлялі ў расійскія гарады больш за сто рэйсаў. Цяпер гэта лічба больш сціплая - прыкладна ў дзесяць разоў менш. Аднак кожны месяц мы робім усё магчымае для аднаўлення прывычнай для нас і пасажыраў карты палётаў. Больш таго, у такіх няпростых умовах авіякампанія стараецца адкрываць і новыя напрамкі, каб спрашчаць людзям шлях дадому, больш камфортна ажыццяўляць рабочыя паездкі або арганізоўваць падарожжы. У маі мы плануем прэзентаваць новыя рэйсы ў Самару і Екацярынбург. Спадзяёмся, што ўсё атрымаецца рэалізаваць. Кожны з гэтых гарадоў са сваёй унікальнай гісторыяй, сваёй атмасферай і магчымасцямі", - адзначыў генеральны дырэктар "Белавія" Ігар Чаргінец.

Авіякампанія "Белавія" - буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Яна створана 5 сакавіка 1996 года. З 1997 года з'яўляецца правадзейным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010-га - членам Асацыяцыі еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERAA). Флот авіякампаніі цяпер налічвае 29 паветраных суднаў (адзін Boeing 737-8, дзевяць Boeing 737-800, два Boeing 737-500, тры Boeing 737-300, пяць Embraer 175, сем Embraer 195 і два Embraer 195-E2).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі