Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лістапада 2020, 16:51

"Белавія" прыпыніла рэйсы ва ўсе пункты Расіі, акрамя Дамадзедава, да 24 снежня

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэйсы авіякампаніі "Белавія" ва ўсе пункты Расіі (акрамя маскоўскага аэрапорта Дамадзедава) прыпынены да 24 снежня ў сувязі з адсутнасцю дазволу з боку РФ, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт перавозчыка.

У Рыгу, Талін і Ларнаку "Белавія" не будзе лятаць да 14 снежня, у Баку - да 26 лістапада, ва ўсе пункты Грузіі (акрамя Тбілісі) - да 30 лістапада. Палёты ў Ашхабад не будуць выконвацца да 1 студзеня 2021 года. Акрамя таго, да 27 сакавіка 2021 года не будзе рэйсаў у Будапешт і Алматы.

Вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка 2021 года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна ў любы час да гэтай даты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі