Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2021, 16:02

"Белавія" прыпыніла рэйсы ў Жэневу да 30 кастрычніка

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" прыпыніла рэйсы ў Жэневу да 30 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт перавозчыка.

Палёты ў Ашхабад і Рыгу не будуць выконвацца да 1 сакавіка. Акрамя таго, да 27 сакавіка не будзе рэйсаў у Будапешт і Алматы. Таксама прыпынены рэйсы ва ўсе пункты Расіі (акрамя маскоўскага аэрапорта Дамадзедава) па 27 сакавіка ў сувязі з адсутнасцю дазволу з боку РФ.

Вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтым пытанні можна ў любы час да гэтай даты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі