Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2020, 15:50

"Белавія" прадоўжыла прыпыненне рэйсаў у Ашхабад да 9 снежня

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" прадоўжыла прыпыненне рэйсаў у Ашхабад да 9 снежня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт перавозчыка.

У Рыгу, Талін і Ларнаку "Белавія" не будзе лятаць да 14 лістапада. Палёты ва ўсе пункты Грузіі не будуць выконвацца да 31 кастрычніка. Акрамя таго, да 27 сакавіка 2021 года не будзе рэйсаў у Будапешт (акрамя 8 лістапада) і Алматы.

Таксама прыпынены палёты ва ўсе пункты Расіі (акрамя маскоўскага аэрапорта Дамадзедава) у сувязі з адсутнасцю дазволу з боку РФ.

Вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка 2021 года. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па названым пытанні можна ў любы час да гэтай даты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі