Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2020, 19:18

"Белавія" прадаўжае прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Авіякампанія "Белавія" прадаўжае прыпыненне рэйсаў па некаторых напрамках. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце авіяперавозчыка, паведамляе БЕЛТА.

Прыпыненне палётаў прадоўжана па наступных напрамках: Варшава - па 14 ліпеня; Вена, Вільнюс, Рыга, Талін - па 15 ліпеня; усе пункты Казахстана, Расіі, Грузіі, а таксама Ташкент - па 31 ліпеня.

Вярнуць грошы або змяніць дату вылету на адмененыя рэйсы можна да 31 снежня. Звярнуцца ў касы, прадстаўніцтвы авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па гэтых пытаннях можна ў любы час да канца бягучага года. "Не трэба рабіць гэта адразу цяпер, усе даныя білетаў захаваны ў сістэме, таму да нас можна звярнуцца і пасля плануемай даты палёту, назваўшы нумар білета, - адзначылі ў "Белавія". - Змяніць дату вылету можна толькі адзін раз".

На сёння рэйсы з Мінска ёсць у Брусель, Ерэван, Лондан, Будапешт, Берлін, Франкфурт, Гановер, Мюнхен, Тэль-Авіў, Барселону, Рым, Мілан, Кішынёў, Амстэрдам, Бялград, Стамбул, Кіеў, Адэсу, Харкаў, Львоў, Хельсінкі, Парыж, Прагу і Стакгольм.

У авіякампаніі звяртаюць увагу, што ў кожнай краіне дзейнічаюць свае абмежаванні для прылёту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі