Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2020, 12:22

Беларусы, якія знаходзяцца ў Расіі, маюць права на бясплатнае лячэнне ад каранавіруса - пасольства

25 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Расіі, маюць права бясплатна атрымаць медыцынскую дапамогу ў выпадку захворвання на новую каранавірусную інфекцыю. Такое растлумачэнне апублікавана на сайце дыпмісіі, паведамляе БЕЛТА.

"Грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць у Расіі (ёсць пасведчанне на права жыхарства ў РФ), маюць роўныя правы з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі на атрыманне медыцынскай дапамогі, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных і муніцыпальных установах аховы здароўя Расіі па полісе абавязковага медыцынскага страхавання (АМС). Грамадзяне Беларусі, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць і не працуюць, маюць права атрымаць бясплатную хуткую медыцынскую дапамогу і медыцынскую дапамогу ў выпадку ўзнікнення ў іх у перыяд знаходжання ў Расіі захворванняў, што ўяўляюць небяспеку для навакольных. Каранавірусная інфекцыя (2019-nCoV) унесена ў гэты пералік у адпаведнасці з пастановай урада РФ ад 31 студзеня 2020 года нумар 66 "Аб унясенні змянення ў пералік захворванняў, што ўяўляюць небяспеку для навакольных", - гаворыцца ў паведамленні пасольства.

Акрамя таго, грамадзяне Беларусі таксама могуць набываць полісы добраахвотнага медыцынскага страхавання і ў адпаведнасці з імі атрымліваць медыцынскую дапамогу.

Пры ўзнікненні праблемных пытанняў, звязаных з аказаннем медыцынскай дапамогі ў Маскве, у дыппрадстаўніцтве параілі звяртацца па тэлефоне гарачай лініі: +7 (495) 870-45-09 (штодзень з 8.00 да 21.00). "Па гэтым тэлефоне прымаюцца заяўкі ў выпадках, калі вам не аказалі медыцынскую дапамогу або неабходна дапамога ў дастаўцы прадуктаў і лякарстваў (для пенсіянераў і гараджан з хранічнымі захворваннямі)", - дадалі ў пасольстве.

Цяпер рашэннем расійскага боку з-за сітуацыі з каранавірусам прыпынены рэгулярныя авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны з іншымі краінамі, у тым ліку з Беларуссю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі