Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
Учора 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Беларусы і расіяне вераць у поспех саюзнага будаўніцтва - Мясніковіч

Грамадства 11.10.2018 | 13:33
Міхаіл Мясніковіч
Міхаіл Мясніковіч

11 кастрычніка, Магілёў /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Грамадзяне Беларусі і Расіі вераць у поспех саюзнага будаўніцтва. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі-кірмашу рамёстваў у Магілёве "Горад майстроў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу, што для ўдзелу ў V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі прыбылі прадстаўнікі 35 расійскіх рэгіёнаў: ад Бранска да Далёкага Усходу, Ямала-Ненецкай нацыянальнай акругі. "Гэта сведчыць аб тым, што людзі вераць у наша саюзнае будаўніцтва, у поспех саюзнага дагавора і нашых саюзных адносін", - упэўнены спікер. "Гэта дарагога каштуе, гэтага не змераць грашамі і кантрактамі", - дадаў ён.

Парламенты дзвюх краін павінны зрабіць усё для таго, каб апраўдаць гэты высокі давер расіян і беларусаў, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Мацвіенка ў сваю чаргу падзякавала беларускаму боку за цудоўную праграму і гасціннасць. Яна таксама акцэнтавала ўвагу, што ўпершыню на Форум рэгіёнаў у Беларусь прыбыла такая прадстаўнічая расійская дэлегацыя, толькі афіцыйных асоб у ёй больш за сто чалавек. А праект "Горад майстроў", паводле слоў Валянціны Мацвіенка, - гэта цудоўная магчымасць для беларусаў і расіян яшчэ бліжэй пазнаёміцца з культурнай спадчынай адзін аднаго.

У выстаўцы-кірмашы прымаюць удзел прадстаўнікі 16 суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Асаблівую атмасферу свята ствараюць творчыя калектывы.-0-

Фота Сяргея Халадзіліна

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.