Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2021, 15:24

Беларускія вірусолагі працуюць над канцэнтраваннем штама SARS-CoV-2 з дапамогай унікальнай устаноўкі

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вірусолагі працуюць над канцэнтраваннем штама SARS-CoV-2 з выкарыстаннем унікальнай устаноўкі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

У Беларусі вядуцца актыўныя работы па вытворчасці айчыннай вакцыны SARS-CoV-2. Асноўная мэта праекта - распрацоўка метадаў атрымання ачышчанага і інактываванага прэпарату віруса SARS-CoV-2 як кандыдата для стварэння ўласнай вакцыны.

Работы вядуць спецыялісты-вірусолагі ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя. Даследаванні праводзяцца па эфектыўным канцэнтраванні штама SARS-CoV-2 з выкарыстаннем сістэмы тангенцыяльнай фільтрацыі Sartoflow Smart Cross Flow System (Германія).

"Устаноўка, якая гэтымі днямі прыбыла ў РНПЦ, - унікальная і прымяняецца ўпершыню для гэтых даследаванняў. Яе сістэма дае магчымасць правесці канцэнтраванне папярэдне асветленага і інактываванага прэпарату віруса ў аўтаматычным рэжыме да зададзеных аб'ёмаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Атрыманы такім чынам "канцэнтрат" выкарыстоўваецца ў далейшым для двухступеньчатай храматаграфічнай ачысткі. Гэта неабходна для атрымання высокаачышчанага прататыпа будучай айчыннай вакцыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі