ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 21 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2021, 16:26

Беларускія ўрачы аказалі меддапамогу і правялі кансультацыі больш як 2,6 тыс. бежанцаў

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ўрачы аказалі меддапамогу і правялі медыцынскія кансультацыі 2 тыс. 679 бежанцам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"Ужо месяц на беларуска-польскай граніцы ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры побач з пунктам пропуску "Брузгі" жывуць людзі, якія збеглі ад вайны ў сваіх родных краінах. Пацыентам аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога, праводзяцца кансультацыі медыцынскімі спецыялістамі Гродзенскай вобласці. Усяго за час знаходжання бежанцаў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці зарэгістравана 159 выпадкаў зваротаў па медыцынскую дапамогу, праведзена 2 тыс. 520 кансультацый спецыялістамі хуткай медыцынскай дапамогі", - адзначылі ў прэс-службе.

Сярод пацыентаў-бежанцаў, якія звярталіся па медыцынскую дапамогу, 59 - дзеці, 10 - цяжарныя жанчыны. Атрымалі меддапамогу на амбулаторным этапе 80 чалавек, сярод іх 14 дзяцей і пяць цяжарных. Шпіталізаваны 79 чалавек (з іх 45 дзяцей і пяць будучых маці). Цяпер знаходзяцца на стацыянарным лячэнні 14 чалавек, у тым ліку 10 дзяцей і адна цяжарная жанчына.

Больш за ўсё зваротаў па медыцынскую дапамогу было ў абласную дзіцячую бальніцу, дапамога спатрэбілася 59 пацыентам. З усіх дзяцей 15 атрымалі медыцынскую дапамогу на амбулаторным этапе і 44 былі шпіталізаваны для аказання стацыянарнай дапамогі. У Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гродна дапамога аказвалася 29 разоў (22 - амбулаторна і сем - у стацыянары). У Гродзенскую ўніверсітэцкую клініку звярнуліся 20 чалавек: 15 атрымалі амбулаторную дапамогу і пяць - стацыянарную. Таксама зарэгістраваны звароты пацыентаў з ліку бежанцаў і ў цэнтральныя раённыя бальніцы вобласці: у Свіслацкую - 11 выпадкаў, Бераставіцкую - восем, Воранаўскую - шэсць.

Што датычыцца аказання кансультацыйнай медыцынскай дапамогі, то яе спачатку аказвала дзяжурная брыгада хуткай меддапамогі, аднак пасля таго, як колькасць пацыентаў, якім патрэбна была кансультацыя, значна павялічылася (надышлі халады), было прынята рашэнне павялічыць колькасць брыгад, а хутка па рашэнні Гродзенскага аблвыканкама быў адкрыты стацыянарны медыцынскі пункт.

У структуры зваротаў на першым месцы захворванні органаў дыхання і траўмы. У ліку частых прычын зваротаў - хваробы органаў стрававання, інфекцыйныя хваробы, хваробы мочавыдзяляльнай і касцёва-мышачнай сістэм.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі