Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лістапада 2020, 10:28

Беларусам трэба вярнуць разуменне небяспекі каранавіруса - Горбіч

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусам трэба вярнуць разуменне небяспекі каранавіруса. Аб гэтым заявіў кандыдат медыцынскіх навук загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Юрый Горбіч у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

На думку медыка, людзі ўжо стаміліся ад каранавіруса. Ён адзначыў, што вясной, калі захваральнасць на COVID-19 была адносна невысокай, грамадзяне абараняліся разнастайнымі спосабамі і бераглі сябе. Цяпер, калі колькасць заражаных за дзень даволі вялікая, людзі, наадварот, удзяляюць менш увагі прафілактычным мерапрыемствам і сваёй абароне.

"Мы стаміліся баяцца. З іншага боку, мы прывыклі, - растлумачыў Юрый Горбіч. - Нам трэба вярнуць разуменне таго, што гэта небяспечна".

Інфекцыяніст падкрэсліў, што каранавірус настолькі непрадказальны, што ніхто ў свеце не дасць стапрацэнтную гарантыю: пасля заражэння чалавек абавязкова выздаравее.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі