Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 чэрвеня 2019, 16:27

Беларусь імкнецца да пабудовы інклюзіўнага грамадства - Рыбакоў

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі дзяржаўная палітыка ў галіне абароны правоў асоб з інваліднасцю, у тым ліку людзей з аўтызмам, накіравана на пабудову інклюзіўнага грамадства. Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў, выступаючы ў штаб-кватэры арганізацыі ў Нью-Ёрку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Па ініцыятыве Беларусі, Дамініканскай Рэспублікі, Італіі, Катара, Славакіі, а таксама шэрага міжнародных недзяржаўных арганізацый на палях 12-й сесіі Канферэнцыі дзяржаў - удзельніц Канвенцыі аб правах інвалідаў адбылося тэматычнае мерапрыемства "Забеспячэнне ўключэння інвалідаў у зменлівым свеце: роля спорту і культуры". Яно было прысвечана людзям з аўтызмам.

Удзельнікі мерапрыемства разгледзелі прыклады дзяржаўных стратэгій у галіне спорту і культуры, накіраваныя на забеспячэнне поўнага і ўсебаковага ўдзелу людзей з аўтызмам у жыцці грамадства, а таксама прыклады ўзаемадзеяння паміж урадамі і грамадзянскай супольнасцю па гэтай тэме. Быў прадстаўлены вопыт работы міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі з Беларусі "Дзеці. Аўтызм. Бацькі" і італьянскай асацыяцыі спартыўнай інклюзіі "Праект Філіпід".

Валянцін Рыбакоў, выступаючы на мерапрыемстве, расказаў аб рэалізацыі ў краіне праекта "Спорт-інклюзія". Яго ажыццяўляюць арганізацыя "Дзеці. Аўтызм. Бацькі" сумесна з "Клубам плавання Аляксандры Герасімені". Па праекце ў Беларусі ствараюцца інклюзіўныя групы для дзяцей з аўтызмам па навучанні плаванню. Зацікаўленыя замежныя партнёры былі запрошаны да ўдзелу ў рэалізацыі праекта, у тым ліку для абмену вопытам у гэтай галіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі