Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 жніўня 2019, 14:13

Беларусь і Узбекістан будуць супрацоўнічаць у сферы адаптацыі да змянення клімату і кіравання адходамі

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і Дзяржаўны камітэт Узбекістана па экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя будуць супрацоўнічаць у сферах адаптацыі да змянення клімату і кіравання адходамі. Гэта прадугледжана пагадненнем паміж ведамствамі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.

Пагадненне было распрацавана з мэтай пашырэння і развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам для адпаведнага рэагавання на экалагічныя выклікі на нацыянальным, рэгіянальным і глабальным узроўнях. "Плануецца ўзаемадзейнічаць па некалькіх напрамках: змяненне клімату і адаптацыя да яго наступстваў, развіццё альтэрнатыўных крыніц энергіі, комплекснае кіраванне адходамі, маніторынг навакольнага асяроддзя, ахова атмасфернага паветра, рацыянальнае выкарыстанне і паляпшэнне якасці водных рэсурсаў, у тым ліку ў трансгранічным кантэксце. Таксама важнай сферай супрацоўніцтва з'яўляецца захаванне біялагічнай разнастайнасці, у тым ліку развіццё сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. Беларусь і Узбекістан будуць узаемадзейнічаць і ў мэтах удасканалення дзяржаўнага кантролю і нагляду ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання", - расказалі ў прэс-службе.

Спецыялісты дзвюх краін плануюць абменьвацца вопытам, навукова-тэхнічнай інфармацыяй і новымі тэхналогіямі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, распрацоўваць і рэалізоўваць сумесныя праграмы і праекты тэхнічнага садзейнічання. У планах таксама сустрэчы, трэнінгі, семінары і канферэнцыі, Стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі спецыялістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі