Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 чэрвеня 2019, 15:56

Беларусь і Сербія абмеркавалі перспектывы ваеннага супрацоўніцтва

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў абмеркаваў перспектывы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінабароны Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"У рамках рабочага візіту дэлегацыі Узброеных Сіл Беларусі ў Рэспубліку Сербія 19 чэрвеня адбылася сустрэча міністра абароны генерал-лейтэнанта Андрэя Раўкова з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама стан і перспектывы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва", - адзначылі ў ведамстве.

Як паведамлялася, рабочы візіт у Сербію дэлегацыі Узброеных Сіл Беларусі на чале з міністрам абароны Андрэем Раўковым пачаўся 17 чэрвеня. Міністр наведаў сербска-беларуска-расійскае тактычнае вучэнне "Славянскае братэрства - 2019", якое праходзіць 13-27 чэрвеня на палігонах сербскіх узброеных сіл.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі