Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2021, 12:28

Беларусь адзіная з постсавецкіх рэспублік захавала навуку на дастойным узроўні - Кавальчук

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адзіная з постсавецкіх рэспублік захавала навуку на такім дастойным узроўні. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатаўскі інстытут" Міхаіл Кавальчук на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хацеў бы вас павіншаваць, - адзначыў кіраўнік інстытута. - Вы адзіная краіна з постсавецкіх рэспублік, якая захавала навуку. Павінен вам сказаць, на гонар вашым калегам, я на самай справе проста ўражаны і абрадаваны. Мы з вельмі многімі маем справу, у нас вялікая колькасць дэлегацый з былых рэспублік, а сёння - незалежных дзяржаў, якія ўваходзяць у СНД або іншыя ўтварэнні. Трэба сказаць, што навука ў такім выглядзе - яна захавалася ў вас".

Паводле яго назіранняў, у Беларусі захавана і развіваецца мноства розных навуковых інстытутаў, а вучоныя абедзвюх краін блізкія па духу, і гэта з'яўляецца трывалай асновай для эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж імі.

"У такім кантэксце ў мяне ёсць некалькі прапаноў нашай дапамогі", - адзначыў Міхаіл Кавальчук. У прыватнасці, ён згадаў магчымасць супрацоўніцтва па выкарыстанні буйных даследчых комплексаў класа мегасаенс. "Сёння поспех навукі, навуковага руху, прарыву звязаны з вялікімі ўстаноўкамі - так званымі мегасаенс. Гэта буйныя дарагія ўстаноўкі, куды ўваходзяць паскаральнікі, спецыяльныя магутныя крыніцы рэнтгенаўскага выпрамянення, нейтронаў, лазерныя крыніцы", - растлумачыў вучоны.

Паводле слоў Міхаіла Кавальчука, у Курчатаўскага інстытута не так даўно быў вопыт супрацоўніцтва з беларускім "Планарам", які вырабляў для расійскага даследчага цэнтра невялікую партыю арыгінальных рэнтгенаўскіх прыбораў. І гэты вопыт быў станоўчым. Кіраўнік інстытута адзначыў выдатнае, сучаснае аснашчэнне прадпрыемстваў, прафесіяналізм супрацоўнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі