Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2022, 16:36

БЧ устанавіла 29 новых тэрміналаў самаабслугоўвання для куплі білетаў

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БЧ устанавіла 29 новых тэрміналаў самаабслугоўвання для куплі білетаў на станцыях і прыпыначных пунктах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У ліпені 2022 года новыя тэрміналы пачалі працаваць на станцыях Баранавічы-Палескія, Барысаў, Гродна, Магілёў-1, Маладзечна, Навабеліцкая, Орша-Цэнтральная, Рэчыца, Слуцк, Салігорск, прыпыначным пункце Гомель-Няцотны. Акрамя таго, новыя ўстройствы самаабслугоўвання ўстанавілі ў межах Мінскай агламерацыі - на станцыях Мінск-Паўночны і Беларусь (г. Заслаўе), а таксама на прыпыначных пунктах Лебядзіны, Лошыца, Масюкоўшчына і Сталічны.

Цяпер на магістралях дзейнічае 216 тэрміналаў самаабслугоўвання. Карыстальнікі могуць купляць білеты з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, у тым ліку бескантактавых, а таксама за наяўныя сродкі з магчымасцю выдачы здачы. З дапамогай гэтых устройстваў можна аформіць білеты на трох мовах - беларускай, рускай і англійскай.

У БЧ адзначылі, што тэрміналы самастойнага абслугоўвання сталі зручнай альтэрнатывай чыгуначным білетным касам, і гэты канал продажаў запатрабаваны ў пасажыраў. З пачатку 2022 года 3 млн 573 тыс. чалавек набылі такім спосабам білеты на паязды рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць праязных дакументаў, аформленых цераз тэрміналы самаабслугоўвання, у студзені-ліпені 2022 года вырасла на 11,5 працэнта.

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам актыўна выкарыстоўваць тэрміналы самаабслугоўвання, а таксама іншыя электронныя каналы куплі праязных дакументаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі