Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 чэрвеня 2021, 15:08

БЧ не будзе прадаваць білеты праз інтэрнэт раніцай 15 чэрвеня

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка раніцай 15 чэрвеня не будзе прадаваць білеты праз інтэрнэт, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ на працягу гадзіны - з 9.00 да 10.00 - будуць часова недаступны набыццё і вяртанне электронных білетаў на паязды ва ўсіх відах зносін у адзіным раздзеле "Паслугі пасажырам" на інтэрнэт-сайце pass.rw.by і ў мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд".

Для набыцця праязных дакументаў у названы перыяд БЧ просіць пасажыраў звяртацца ў білетныя касы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі