Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2024, 14:05

Балдоўская: адзіны дзень галасавання праведзены на высокім арганізацыйным і інфармацыйным узроўні

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны дзень галасавання праведзены на высокім арганізацыйным і інфармацыйным узроўні. Аб гэтым у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" заявіла сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Балдоўская.

"Зыходзячы з той ацэнкі, якая была дадзена арганізацыі выбараў і кіраўніцтвам краіны, і міжнароднымі наглядальнікамі, якія прысутнічалі ў нашай краіне, былі агучаны заключэнні місій СНД і ШАС, незалежных экспертаў - выбарчая кампанія праведзена на высокім арганізацыйным і інфармацыйным узроўні, - расказала Алена Балдоўская. - Гаворачы, скажам так, пра ўнутраную кухню выбараў і адзінага дня галасавання, то было даволі складана, таму што шмат новых норм у заканадаўстве з'явілася. І для Цэнтральнай выбарчай камісіі было важна, як закон будзе рэалізаваны на практыцы і адпрацаваны членамі выбарчых камісій".

Выбары ў мясцовыя саветы - гэта тэхнічна складаныя выбары, адзначыла сакратар ЦВК. "Таму што задзейнічана велізарная колькасць людзей, неабходна зрабіць вялікую колькасць працэдур па вылучэнні і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, інфармацыйным забеспячэнні выбараў. Праверка дакументаў кандыдатаў у дэпутаты - вялікі і адказны ўчастак работы ў дзейнасці выбарчых камісій. Цяпер у нас яшчэ наслаіўся верхні, чацвёрты ўзровень правядзення выбараў, павялічылася колькасць бюлетэняў, больш складанай стала працэдура падліку галасоў, - падкрэсліла яна. - Неабходна ўлічваць, што згодна з законам у выбарах мясцовых саветаў удзельнічалі і грамадзяне Расійскай Федэрацыі. Але, у прынцыпе, мы адпрацавалі гэту кампанію дастаткова гладка, без якіх-небудзь здарэнняў і казусных сітуацый".

"Усё было абсалютна зразумела. На самым пачатковым этапе кампаніі заўсёды складаецца каляндарны план у першую чаргу для ніжэйшых камісій, каб у іх была настольная кніга, якія дзеянні, у якой паслядоўнасці і ў якія тэрміны неабходна праводзіць", - дапоўніла Алена Балдоўская.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі