Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лютага 2014, 11:44

Баявыя стрэльбы ЗРК "Тор-М2" упершыню прайшлі на тэрыторыі Беларусі

26 лютага, Гомельская вобласць /Віталь Пятровіч - БЕЛТА/. Сёння ў ходзе тактычнага вучэння падраздзяленнямі 120-й зенітнай ракетнай брыгады Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны разлікі трэцяй зенітнай ракетнай батарэі "Тор-М2" правялі баявыя стрэльбы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Баявыя стрэльбы "тораў" упершыню прайшлі на тэрыторыі Беларусі. Раней праверка гэтых комплексаў і ўзроўню падрыхтоўкі разлікаў праводзілася ў Расіі на палігоне Ашулук.

Як расказалі ў Міністэрстве абароны, галоўнай мэтай сённяшняй стральбы была праверка ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ЗРК "Тор-М2", якая паступіла на ўзбраенне брыгады толькі ў снежні 2013 года. Акрамя таго, была праверана гатоўнасць разлікаў да выканання вучэбна-баявых задач і вядзення аўтаномных высокаманеўраных дзеянняў. У якасці паветраных цэлей выкарыстоўваліся высокаскорасныя мішэні малых памераў, якія імітуюць сучасныя і перспектыўныя паветраныя цэлі.

Вучэнне стала завяршальным этапам палявога выхаду падраздзяленняў 120-й зенітна-ракетнай брыгады, у ходзе якога асабовы склад таксама адпрацаваў пытанні зладжвання разлікаў, забеспячэння жывучасці, здаў залікі на допуск да баявой стральбы.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі