Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2024, 15:23

АСВОД: у Беларусі ў 2023 годзе значна знізілася колькасць загінулых на вадзе

Фота з архіва
Фота з архіва
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2023 годзе ў Беларусі на вадзе загінулі 342 чалавекі. Гэта на 44 чалавекі менш, чым у 2022-м. Такія даныя на рэспубліканскай нарадзе з кіруючым складам АСВОД агучыў старшыня арганізацыі Андрэй Чарняўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня АСВОД адзначыў таксама зніжэнне колькасці патанулых непаўналетніх - з 25 чалавек да 21.

"Таксама зменшылася колькасць людзей, загінулых пры купанні: 73 чалавекі ў 2023-м супраць 96 у 2022 годзе. Больш за палавіну выпадкаў гібелі на вадзе звязаны з алкаголем. Паводле нашай статыстыкі, 191 з 342 загінулых знаходзіўся ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення", - удакладніў Андрэй Чарняўскі.

Тэндэнцыя да зніжэння колькасці патанулых адзначаецца ў чатырох абласцях і Мінску. Выключэнне склалі Віцебская і Магілёўская вобласці. Тут колькасць патанулых вырасла, адпаведна, на 5 працэнтаў і 4 працэнты.

У 2023 годзе ў 53,5 працэнта выпадкаў беларусы танулі на азёрах і рэках. Яшчэ 32 чалавекі (або 9 працэнтаў) патанула на агароджаных тэрыторыях - у калодзежах, бытавых ёмістасцях, ваннах, басейнах.

"Асноўная колькасць утапленняў пры купанні, размова аб 63 выпадках, адбылася ў месцах, не прыстасаваных для масавага адпачынку і непадкантрольных АСВОД. У мінулым годзе было дапушчана 10 выпадкаў утаплення ў раёне дзеяння выратавальных станцый і пастоў. Пры гэтым шэсць выпадкаў належаць да зоны дзеяння Мінскай гарадской арганізацыі АСВОД", - рэзюмаваў Андрэй Чарняўскі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі