Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 сакавіка 2024, 12:00

Асноўныя палажэнні Кодэкса грамадзянскага судаводства ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2026 года

Фота з архіва
Фота з архіва
26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўныя палажэнні Кодэкса грамадзянскага судаводства Беларусі, які апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, уступаюць у сілу з 1 студзеня 2026 года, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент устанаўлівае адзіныя правілы разгляду грамадзянскіх і эканамічных спраў у судах. Для гэтага вызначаны агульныя палажэнні па разглядзе адпаведных катэгорый спраў: прынцыпы судовай дзейнасці, падведамнасць, правы і абавязкі ўдзельнікаў працэсу і іншае.

Акрамя таго, у кодэксе замацаваны шэраг навацый, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці грамадзянскага судаводства. Сярод іх - прымяненне электронных доказаў, далейшая лічбавізацыя судовага працэсу, увядзенне інстытута калектыўных іскаў, спрошчанае судаводства.

Як паведамлялася раней, для забеспячэння належнай абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і суб'ектаў гаспадарання прадугледжваецца пераход усіх судоў да перагляду судовых пастаноў па трох інстанцыях (апеляцыя, касацыя і нагляд).

Адначасова пашыраецца выкарыстанне пазасудовых спосабаў урэгулявання спрэчак - з дапамогай медыяцыі, перагавораў, прымірыцельнай працэдуры. Такія меры прызначаны садзейнічаць самастойнаму вырашэнню бакамі справы на ўзаемавыгадных умовах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі