Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 верасня 2021, 09:34

Асеннія кірмашы пройдуць ва ўсіх раёнах Мінска 25 і 26 верасня

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшыя выхадныя, 25 і 26 верасня, сельскагаспадарчыя кірмашы арганізуюць ва ўсіх раёнах сталіцы, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

У Заводскім раёне наведаць асенні кірмаш можна на пляцоўцы каля "Чыжоўка-Арэны" (з 9.00 да 16.00) і каля МФК "Мандарын" па вул. Герасіменкі, 51 (з 8.00 да 16.20). Купіць прадукты ў Ленінскім раёне можна будзе на праспекце Ракасоўскага, 114 (з 10.00 да 16.00), а ў Маскоўскім раёне на вул. Ясеніна, 9 (з 10.00 да 17.00).

Гандаль таксама будзе арганізаваны ў Партызанскім раёне па вул. Філімонава, 13/1 і вул. Пуліхава, 15 (з 10.00 да 16.00), Першамайскім раёне па вул. Русіянава, д.1 (з 9.00 да 17.00), Савецкім раёне ў парку Дружбы народаў (з 10.00 да 16.00), Фрунзенскім раёне на пляцоўцы каля ДУ "Лядовы палац спорту Мінскай вобласці" па вул. Прытыцкага, 27 (з 9.00 да 16.00) і Цэнтральным раёне па вул. Кахоўская, 31 (з 9.00 да 16.00).

У Кастрычніцкім раёне сельскагаспадарчы кірмаш пройдзе 25 верасня па вул. Асаналіева, 44, а таксама на пляцоўцы па вул. Барамзіной, 10А у мікрараёне "Сокал" (з 10.00 да 16.00).

На кірмашах традыцыйна будзе арганізавана рэалізацыя плодаагародніннай, мясной і малочнай прадукцыі, рыбы азёрна-рачной, сажалкавай і прадукцыі яе перапрацоўкі, мёду і прадукцыі пчалярства, саджанцаў, пасадачных матэрыялаў і іншых тавараў айчыннай вытворчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі