Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2019, 12:01

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 28 чэрвеня з-за парывістага ветру

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 28 чэрвеня з-за парывістага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Па ўсходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні 6-11 м/с, у многіх раёнах з парывамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 9 да 15 градусаў цяпла, удзень будзе 15-21 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе - да плюс 23 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі