Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2019, 12:42

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 27 чэрвеня з-за навальніц і граду

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чацвер, 27 чэрвеня, у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і граду. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя суткі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні, удзень у асобных раёнах па паўднёвым усходзе чакаецца град. Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с з парывамі да 14 м/. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень у многіх раёнах парывы ўзмоцняцца да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 16-22 градусы цяпла, удзень будзе ад плюс 21 па паўночным захадзе да плюс 29 градусаў па поўдні краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі