Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 сакавіка 2021, 12:50

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 12 сакавіка з-за моцнага ветру

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 12 сакавіка з-за моцнага ветру, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Месцамі прагназуецца моцны снег, мяцеліца, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні 6-11 м/с, у многіх раёнах парывы да 15-20 м/с, удзень месцамі па ўсходзе да 22 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, па ўсходзе краіны - мінус 7-9. Удзень будзе ад мінус 2 па ўсходзе да 8 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі