Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 ліпеня 2020, 10:54

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены сёння з-за навальніц і ліўняў

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены сёння, 2 ліпеня, з-за навальніц і ліўняў, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны з 9.00 да 15.00 чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У Мінску навальніца чакаецца з 10.00 да 15.00. Пры навальніцы месцамі па горадзе прагназуюцца моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Неспрыяльныя з'явы ў краіне і сталіцы захаваюцца да канца дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі