Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 ліпеня 2020, 15:16

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены па паўночным захадзе Беларусі ў другой палавіне дня з-за навальніц

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены па паўночным захадзе Беларусі сёння ў другой палавіне дня з-за навальніц, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У перыяд з 15.00 да 21.00 па паўночным захадзе чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. У Мінску навальніца чакаецца з 18.00 да 21.00.

Комплекс неспрыяльных з'яў у ноч на 7 ліпеня распаўсюдзіцца на большую частку краіны. Заўтра ў дзённы час навальніцы і месцамі моцныя ліўні захаваюцца ў паўднёва-ўсходніх раёнах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі