Сцяг Серада, 4 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 верасня 2020, 10:52

Аператары Беларусі і Расіі з 1 кастрычніка пачнуць тэсціраваць антыфрод для адмены роўмінгу

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аператары Беларусі і Расіі з 1 кастрычніка пачнуць тэсціраваць антыфрод. Аб гэтым дамовіліся Мінсувязі Беларусі і Мінлічбы Расіі на чарговай відэаканферэнцыі па пытанні адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага міністэрства.

"Бакі зафіксавалі, што тэсціраванне паміж беларускімі і расійскімі аператарамі электрасувязі паспяхова завершана. Для ўрэгулявання асобных пытанняў міжаператарскага ўзаемадзеяння па забеспячэнні бяспекі сувязі ўзгоднена правядзенне з 1 кастрычніка тэставай эксплуатацыі сістэмы процідзеяння фроду на сетках электрасувязі", - расказалі ў Мінсувязі.

Тэсціраванне сістэмы будзе ісці на працягу двух месяцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі