Фота з архіва
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы, 92-і сезон у Вялікім тэатры Беларусі 8 верасня адкрые опера "Царская нявеста". Аб гэтым журналістам расказала генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Кацярына Дулава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначылі ў тэатры, опера "Царская нявеста" адзін з тых твораў, з якога пачыналася гісторыя тэатра. Першая пастаноўка на мінскай сцэне была ў 1933 годзе. Сёння ў яе галоўных партыях вядучыя салісты беларускай оперы: Станіслаў Трыфанаў, Аксана Волкава, Таццяна Гаўрылава і многія іншыя.
А вось першай прэм'ерай сезона 22 і 27 верасня стане маштабны праект Вялікага "Патэтычны дзённік памяці". Як расказала Кацярына Дулава, у спектаклі задзейнічаны практычна ўвесь тэатр. "Гэта вялікае палатно, прысвечанае падзеям вайны і міру, трагічным і радасным момантам гісторыі нашай краіны. Размова пойдзе пра Беларусь і пра тое, чым яна жыла да вайны, што адбылося ў час і пасля. Усе знакавыя і вельмі важныя, як нам здалося, трагічныя гісторыі так ці інакш паўстануць на сцэне. Будзе выкарыстана класічная музыка беларускіх кампазітараў. Класічная, таму што яна прайшла ўжо выпрабаванне часам. Гэта лепшыя майстры, якія ў 1950-80-я гады пісалі пра вайну", - расказала яна.
Кацярына Дулава анансавала, што новае аблічча атрымае балет "Тры парасяці". "Для самых маленькіх вельмі важна, каб быў спектакль у вялікай зале, які яны могуць вытрымаць ад пачатку і да канца, зразумець і ацаніць. Таму цяпер цалкам пераглядаюцца касцюмы і сцэнаграфічнае рашэнне спектакля. Усё гэта стане больш яркім і дынамічным", - адзначыла яна.
У новай пастаноўцы ў снежні ў афішу тэатра вернецца "Яўген Анегін" П.Чайкоўскага. "Гэта спектакль, які ёсць, мабыць, у оперным тэатры любой краіны свету. У новым варыянце мы ўбачым яго вачамі Ганны Маторнай. Мастаком па касцюмах выступіць Таццяна Лісавенка. Дырыжор і кіраўнік музычнай пастаноўкі - Арцём Макараў. Нам здаецца, што гэта будзе сапраўды абноўлены і іншы погляд на спектакль", - падкрэсліла гендырэктар.
У другой палове сезона свае новыя работы прадставіць галоўны балетмайстар тэатра Ігар Колб. "Гэта будзе вечар трох розных аднаактовых балетаў", - растлумачыла Кацярына Дулава.
У канцы мая-чэрвені Вялікі плануе паставіць оперу, якой не было на яго сцэне, - "Арлеанская дзева" П.Чайкоўскага. "Пастаноўшчыкам выступіць мастацкі кіраўнік дзіцячага музычнага тэатра імя М.Сац Георгій Ісаакян. Дырыжорам-пастаноўшчыкам выступіў Арцём Макараў. Мы спадзяёмся, што гэта будзе новы вопыт узаемадзеяння", - расказала гендырэктар.
Кацярына Дулава дадала, што ў гэтым сезоне плануецца і шэраг канцэртаў. "Сімфанічны аркестр павінен прадстаўляць сябе на сцэне. Таму важна, што такія канцэрты праводзяцца", - рэзюмавала яна.-0-