Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2020, 14:40

Аналітык БІСД: у Беларусі няма імкнення падганяць гістарычныя факты пад палітычныя дактрыны

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі няма імкнення падганяць гістарычныя факты пад палітычныя дактрыны, прыхарошваць сваю гістарычную палітыку. Такое меркаванне ў прэс-цэнтры БЕЛТА ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Гістарычная палітыка. Памяць аб вайне" выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Ігар Валахановіч.

Аналітык звярнуў увагу на асаблівасці беларускай гістарычнай палітыкі. "У нас няма імкнення нешта прыхарашыць, выкарыстаць, падагнаць гістарычныя факты пад нейкія палітычныя дактрыны. Абсалютна няма. Ёсць выразныя чырвоныя лініі, за якія ніхто не павінен пераходзіць", - падкрэсліў Ігар Валахановіч.

Нюрнбергскі трыбунал фактычна вынес прыгавор нацызму як з'яве. "Прыхільнікі такой палітыкі прызнаны ваеннымі злачынцамі, а цяпер ідзе спроба прама альбо ўскосна перайсці за гэту чырвоную лінію. Сказаць, што чорнае - гэта белае, а белае - гэта чорнае і гэтак далей", - адзначыў ён. Так, што датычыцца гісторыі Беларусі, то ёсць патугі прадставіць беларускіх калабарантаў не як ваенных злачынцаў, праваднікоў нацысцкай палітыкі генацыду, а як барцоў са сталінскім таталітарызмам, прывёў прыклад аналітык.

Ён са шкадаваннем канстатаваў, што гісторыя цяпер выкарыстоўваецца некаторымі палітычнымі сіламі ў сваіх інтарэсах. "Модна хайпануць, узняць нейкую тэму для абгрунтавання сваёй пазіцыі, у прыватнасці выкарыстоўваць падзеі, звязаныя з Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайной", - сказаў эксперт. Ігар Валахановіч нагадаў аб рэзалюцыі Еўрапарламента "Аб важнасці еўрапейскай памяці для будучыні Еўропы". Дакумент прыняты ў верасні 2019 года. "Назва, здавалася б, прыгожая. Але за ёй спроба навязаць Савецкаму Саюзу статус краіны-агрэсара нараўне з нацысцкай Германіяй. Гэта значыць, фактычна ўраўнаваць іх", - адзначыў аналітык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі